Адна з найвялікшых славутасцяў Полацка – Спаса-Ефрасінеўскі манастыр. Штогод яго наведваюць тысячы турыстаў. Але ёсць такія мясціны, якія турыстам не паказваюць. Больш за тое – не кожны палачанін пра іх ведае.

Ігар Палынскі паказвае: вось падвясны мост праз Палату. І гэта не той мост, які спускаецца з сафійскай гары да злучэння Дзвіны і Палаты. Наш масток знаходзіцца акурат за манастыром, на сканчэнні вузенькай вуліцы Ефрасінні Полацкай.

Альбо чырвоны дом на вуліцы Леніна. Гэта цяпер тут – кватэры і мірныя людзі, а раней была гасцініца “Брыстоль”, якую знаўцы міжсобку называлі бардэлем, бо так яно і было.

Таксама ў выпуску: воданапорная вежа, экалагічны музей, Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я; езуіцкі калегіум (Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт).