Уладзімір Булаўскі працягвае расповед пра родны горад. Ці ведалі вы, што адзін з найвялікшых храмаў Беларусі знаходзіцца на Лысай гары? Яшчэ ў ХІІ стагоддзі на гары, якая сёння завецца Успенскай, па імені храма, знаходзілася паганскае капішча. Сёння Успенскі храм – адзіны пяцінефны храм у Беларусі, які змяшчае да 2000 чалавек.

З пазнакай “самы” фігуруе таксама Кіраўскі мост – самы вялікі мост праз Заходнюю Дзвіну. Ён быў пабудаваны ў сярэдзіне ХVІІІ стагоддзя і прастаяў да 1944 года: падчас вызвалення Віцебска мост зруйнавалі. Аднавілі яго толькі ў 1956 годзе. У Савецкім саюзе нават хадзіў анекдот: “Якая рака ў Саюзе самая вялікая? – Заходняя Дзвіна. – Чаму?.. – Бо мост праз яе будавалі дзесяць год”.

Таксама ў выпуску: замкавая гара Ламіха, археалагічны музей, Лявон Калядзінскі, Дабравешчанская царква, Віцебская народная мастацкая вучэльня (Марк Шагал, Казімір Малевіч, “УНОВИС”), Духаўская гара, летні амфітэатр (фестываль польскай песні і “Славянскі базар”), Алея зорак, Уладзімір Мулявін.