Што распавесці пра паэта №1 у Беларусі?.. Іван Дамінікавіч Луцэвіч, нарадзіўся ў Вязынцы на Купалле, першы верш на беларускай мове – “Мая доля”… А вось і не. Сапраўдную гісторыю пра першы верш распавёў сам Купала ў лісце да сябра. Аказваецца, ён ехаў экіпажам у Мінск, а перад ім ехалі “вядомыя мне барышні вышэйшага ад мяне класу. Раптам яны выпалі з павозкі ў даволі пікантных позах. Вось гэты эпізод і падштурхнуў мяне напісаць гумарыстычны верш. З таго часу я й пачаў пісаць”. А колькі яшчэ гісторый, не змешчаных у падручніках па белліце… Некаторыя з іх мы распавялі ў гэтым выпуску. Прыемнага прагляду!
Тэкст чытае Ганна Лутава.