Таемныя студэнцкія арганізацыі, якія існавалі ў Вільні ў перыяд з 1817 па 1823 год. Пачалося з таго, што Адам Міцкевіч і Тамаш Зан вырашылі стварыць суполку, мэта якой – узаемадапамога ў навучанні і творчасці, годнае служэнне Айчыне. Напісалі статут. На першым сходзе сабралася 6 чалавек. Здавалася б, нічога крымінальнага… Але праз шэсць гадоў многія сябры таварыстваў апынуцца ў турмах, а пасля – у пажыццёвых высылках.
Тэкст чытае Андрусь Такінданг.