Куды пайсці на святы: імпрэзы з беларускім настроем

Не ведаеце, што рабіць на зімовых вакацыях? Вось вам пяць ідэй, як напоўніцца яскравымі ўражаннямі ў беларускім духу. Запрашаем ў падарожны карагод. Разам з батлейшчыкамі і калядоўшчыкамі можна зазірнуць у беларускую вёску, аздобіць ялінку, пазнаёміцца з тутэйшымі мастакамі і паслухаць старадаўнюю музыку. Батлейка Батлейка – старажытны лялечны тэатр, які з’явіўся ў Беларусі з XVI – XVII стст. Яго назва нагадвае пра горад, дзе, паводле Евангелля, нарадзіўся Хрыстос. Першапачаткова батлеечныя спектаклі арганізоўвалі ў касцёлах, пасля ў […]

Заскочыць у апошні вагон: ідэі беларускіх калядных падарункаў

Ялінка аздоблена цукеркамі, пазалочанымі арэхамі, картанажамі і шклянымі цацкамі. Мая любімая – заснежаны домік з жоўтым святлом у вокнах. На галінах весела зіхаціць гірлянда. А над усім гэтым блішчыць бэтлеемская зорка. Пад ялінкай гурбой складзены падарункі: каробкі, скрыначкі, мяккія пакункі. Давайце жа разгарнем іх разам! Можа гэта падштурхне вас да ідэі, як парадаваць блізкіх на святы? 1. На першым пакунку ляжыць канверт з надпісам “Уключы мяне”. У ім флэшка. Карыстаемся парадай. “Вясёлых калядных святаў – […]

Ад Крывіі да Саратава: стракатае жыццё Вацлава Ластоўскага

“Мой бацька – земляроб, дзед – каваль, а прадзед – бортнік”, казаў Вацлаў Ластоўскі. А вось пра яго самога адным словам не скажаш. Хіба ў трох – дзяяч беларускага адраджэння. Але й гэтага будзе мала. Глядзіце відэа з серыі “Знакамітыя беларусы”: Тэкст чытае Ігар Палынскі. Умоўна жыццё Ластоўскага можна падзяліць на палітычнае і літаратурнае. У палітычным лёсе чорт нагу зломіць: у 19 гадоў ён уступіў у Польскую сацыялістычную партыю ў Літве; потым стаў беларускім сацыялістам; […]