Рэжысёр, які стварыў першую беларускую кінастужку – “Лясную быль”. Штопраўда, наконт азначэння “першая” маюцца спрэчкі. Справа такая: Тарыч атрымаў аванс за працу над гэтым фільмам… і знік. Пакуль рэжысёра шукалі, знялі іншы фільм – “Прастытутка”. Але выпускаць першую беларускую стужку пад такой назвай… Самі разумееце. Адзнялі і паклалі на паліцу. А там і Тарыч знайшоўся. Аказалася, увесь гэты час ён працаваў у Маскве: здымаў гістарычную стужку “Крылы халопа”, якую пасля паказвалі ў ЗША. І гэта далёка не адзіная заблытаная гісторыя ў жыцці знакамітага рэжысёра.
Тэкст чытае Юры Усціновіч.