Вольны мастак, паэт космасу. Язэп Драздовіч найперш вядомы маляванымі дыванамі, але гэта вобраз паверхневы: ён быў яшчэ і разбяром, паэтам, скульптарам, археолагам, фалькларыстам, педагогам. Драздовіч выдаў першую ў Беларусі кнігу па астраноміі – “Нябесныя бегі”. Ён нарадзіўся ў сям’і, дзе гадавалася яшчэ пяць хлопчыкаў. Потым памёр бацька, і Драздовічы пераязджалі з месца на месца – шукалі таннай арэнды. Уратавала Вільня: сюды Язэп пераехаў з роднай Дзісны, тут пазнаёміўся з нашаніўцамі, заявіў пра сябе як пра мастака, стаў сабой, урэшце рэшт. Але гэта быў толькі пачатак шляху…
Тэкст чытае Ганна Лутава.