Ён, як і многія іншыя хлопцы з 1920-х, быў таленавітым юнаком з вёскі. Выявіў літаратурны талент, паверыў у лепшае, падаўся ў сталіцу, тусаваўся ў “Маладняку” – самым вядомым літаб’яднанні таго часу… Ажаніўся. Чакаў першанца. А ў 1936 годзе Скрыгана арыштавалі і выслалі на дзесяць год у Сібір. Прычына – контррэвалюцыйная дзейнасць. Вядома, нічым падобным малады празаік не займаўся. Падпаў пад зачыстку беларускай інтэлігенцыі. Але як ні парадаксальна, Скрыгану пашанцвала. Калі б не той арышт і не высылка, у 1937 годзе яго б расстралялі разам з іншымі “маладнякоўцамі” (і не толькі). Ён выжыў, вярнуўся, зноў завёў сям’ю – і зноў патрапіў у высылку… Гэта гісторыя чалавека, які прайшоў праз усе выпрабаванні свайго часу – і перамог гэты самы час.
Тэкст чытае Людміла Рублеўская.