Вялікі мастак і вялікі настаўнік. Сапраўды, калі вымяраць талент настаўніка дасягненнямі яго вучняў, варта сказаць толькі, што Марк Шагал – вучань Юдаля Пэна. Але мы распавядзем пра самога Юдаля Майсеевіча, майстра псіхалагічнага партрэта, мастака кранальнага і глыбокага. У беларускім мастацтве ХХ стагоддзя Юдаль Пэн азначыўся як першы пэндзаль “яўрэйскага рэнесансу”. Цікава, што работы свае ён не прадаваў, усе яны захоўваліся дома і займалі ўсё месца на сценах, пад самую столь. Жыў мастак вельмі сціпла, з мэблі меў толькі самае неабходнае, ніколі не жаніўся – лічыў, што гэта заб’е мастацтва. Але й такога аскета не абмінула каханне. Вельмі падобна, што праз яго Юдаль Пэн і загінуў…
Тэкст чытае Юры Жыгамонт.