Князь Вітаўт – ці не самы знакаміты князь Вялікага Княтсва Літоўскага. Сёння ягонае аблічча можна пабачыць на модных цішотках і ў патрытычных мемах. Вітаўт для беларусаў – сімвал нацыі, супергерой. Найперш ён знакаміты як палкаводзец, які ўзяў перамогу ў Грунвальдскай бітве. Пры Вітаўце Княства пашырыла сваю тэрыторыю “ад мора да мора”, што ў сучаснасці таксама стала нацыянальным мемам. Словам, Вітаўт – той самы гістарычны персанаж, які жывейшы за ўсіх жывых, а гісторыі пра ягоныя цёркі з Ягайлам ды прыгоды маладосці дасюль выклікаюць гарачую цікаўнасць
Тэкст чытае Андрусь Такінданг.