Кажам “Іван Мележ” – думаем “Людзі на балоце”. Гэта самы знакаміты твор празаіка. Магчыма, таму, што на яго звярнула ўвагу школьная праграма па літаратуры. Дзеля справядлівасці трэба сказаць, што Мележ напісаў і іншыя празаічныя творы: гэта аповесці і апавяданні, якія склалі зборнікі “Гарачы жнівень”, “Блізкае і далёкае”, “У гарах дажджы”, “Што ён за чалавек”. З вялікіх тоўстых кніжак згадаем “Мінскі напрамак” – такі сабе гераічны эпас пра Вялікую Айчынную, які сёння ацэньваюць неадназнача. Што да тых самых “Людзей…”, варта ведаць: гэта толькі частка трылогіі. Разам з раманамі “Подых навальніцы” і “Завеі, снежань” ён складае “Палескую хроніку”.
Тэкст чытае Андрусь Такінданг.