Палітычны дзеяч, лідар каталіцкай шляхты на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў. Фундатар Чырвонага касцёла ў Мінску. Актыўна падтрымліваў беларускі нацыянальны рух, у тым ліку – стварэнне БНР. Выступаў за аўтаномію края ў складзе імперыі, бясплатную пачатковую адукацыю, роўнасць народаў – і катэгарычна супраць паланізацыі Беларусі. Пасля шматлікіх палітычных прыгодаў асеў у Польшчы, дзе за прабеларускія погляды атрымаў рэпутацыю “апошняга беларускага баярына”.
Тэкст чытае Юры Жыгамонт.