Галоўны рамантык беларускай літаратуры. Нязломны гуманіст. Найбольшую вядомасць яму прынеслі буйныя гістарычныя творы “Каласы пад сярпом тваім”, “Хрыстос прызяліўся ў Гародні”. Майстар “нацыянальнага дэтэктыву” (чытай “Дзікае паляванне караля Стаха” і “Чорны замак Альшанскі”). Для многіх сучасных беларусаў — айчынны Калумб: Беларусь пачалася для іх з Караткевіча.
Тэкст чытае Паліна Паланейчык.