Гуманіст эпохі Адраджэння, паэт. Паходзіць з вёскі Усава, месцазнаходжанне якой так і не вызначылі. Самы вядомы твор Гусоўскага – паэма “Песня пра зубра”, напісаная па замове Папы Рымскага Льва Х. Што цікава, бацька Гусоўскага – паляўнічы.
Паэма была надрукаваная ў 1523 годзе ў Кракаве ў паэтычным зборніку “Песня пра зубра”. Таксама ў кнігу ўвайшлі празаічнае прысвячэнне і 11 вершаў, напісаных у Італіі. І ўсё гэта Мікола Гусоўскі прысвяціў адной-адзінай жанчыне…
Тэкст чытае Андрусь Такінданг.