17 верасня 1939 года адбылося ўз’яднанне Савецкай і Заходняй Беларусі. Падзея ў нашай гісторыі безумоўна вызначальная і безумоўна неадназначная, калі казаць пра варункі, у якіх тое ўз’яднанне адбывалася. Галоўная гераіня тых падзеяў – мяжа, якая падзяляла дзве Беларусі. Частка яе праходзіла акурат пад Заслаўем, у сённяшнім Новым Полі. Тут знаходзілася стражніца “Мінская”, польскі жаўнер якой першым даведаўся, што Саветы перайшлі мяжу. Адсюль, з эпіцэнтра колішніх падзей, гісторык Ігар Мельнікаў пачынае чарговы і “спецыяльны” выпуск “Ног у рукі”.
Дарэчы, сёння лінія даваеннай мяжы дакладна супадае з мяжой, якая падзяляе Мінскі і Валожынскі раёны. Яшчэ адна “лінія” аповеду – абарона Заслаўя напачатку Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку лінія Сталіна, якая насамрэч мела назву Мінскага ўмацаванага раёна.
Таксама ў выпуску: сталіца кантрабандыстаў Ракаў, “Мяжа была пад Мінскам. 1921 – 1941”, брацкая магіла абаронцаў Заслаўя (1941 год), ДАК №105.