Калі б хобіты слухалі Макса Каржа, яны былі б беларусамі.

На “Тры пытанні” адкзавае фотакарэспандэнт Аксана Манчук.

БЕЛАРУСЫ
Спалучаюць процілеглыя рысы. З аднаго боку яны могуць быць дабразычлівыя, дапамагаць у складаных сітуацыях, але з іншага – даволі закрытыя. Галоўная рыса – кансерватыўныя. Рэдка ідуць на перамены, і я не кажу нават пра нейкія палітычныя рэчы, я кажу пра перамены ў прыватным жыцці. Усёй нацыі не хапае ўнутранай свабоды. Чалавек хоча рабіць рэчы, якія яму падабаюцца, але баіцца, што яго асудзяць.
А яшчэ беларусы – хобіты. У выходныя ўсе маршруткі забітыя. Усе едуць дадому. Сувязь з зямлёй вельмі моцная.

БЕЛАРУСЬ
Для мяне Беларусь, хоць гэта банальна, – мая сям’я. Я не прывязваю сябе да краіны, маўляў, я тут мушу жыць, працаваць і ўмерці. Я лічу, пакуль куды-небудзь не з’ездзіш, не пажывеш у іншай краіне, не зразумееш, што такое Беларусь.

МОВА
Буйныя кампаніі выходзяць на моладзевую аўдыторыю з дапамогай беларускай мовы. Беларуская мова – гэта цяпер модна. Спадзяюся, у будучыні большасць грамадзянаў нашай краіны будзе размаўляць па-беларуску. І мае дзеці таксама.

“Тры пытанні” – інтэрв’ю-праект, прысвечаны сучаснай беларускай ідэнтычнасці.