Некалі сталіца княства, горад з Магдэбургскім правам, а цяпер – аграгарадок. Пра што наш герой кажа з сумнай усмешкай.
…За паўночнай сцяной Крэўскага замка стаяла школа, у якой вучыўся Уладзімір Някляеў. Аднойчы настаўнік па прозвішчы Цукерман падвёў хлопчыка да муроў замка і сказаў: “Вова, ты шчаслівы чалавек: ты нарадзіўся каля камянёў сваёй гісторыі. – І развёў рукамі: – А вось у мяне сваёй гісторыі няма”.
Сённяшні Уладзімір Някляеў кажа: без Крэва я быў бы зусім іншы.
“Нацыянальнасць – гэта не толькі кроў. Нацыянальнасць – гэта культура, у якой ты нарадзіўся і ў якой быў выхаваны. Для мяне гэтая культура – Беларусь. Нягледзячы на тое, што мой бацька быў цалкам рускі чалавек, я стаў беларусам, таму што нарадзіўся, як спяваецца ў адной знакамітай песні, тут”.
Адкуль уцякаў Вітаўт, апрануты ў жаночы строй? Дзе жыў галоўны жрэц княства Крыва-Крывейта? Хто насамрэч разбамбіў Крэўскі замак? Што тут рабіў Міхаіл Зошчанка? За што крэўскага папа ў час выбараў-2010 выклікалі ў ідэалагічны аддзел? І дзе шукаць Дрэва паэзіі?
Распавядае і паказвае Уладзімір Някляеў.