Яны пазнаёміліся ўвесну 1861 года. Каліноўскаму – дваццаць тры, Марыі – дзевятнаццаць. Ён толькі скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт і шукае ў Вільні працу. Яна – выпускніца прыватнага віленскага пансіёна, ведае некалькі змежных моваў, цікавіцца гісторыяй, літаратурай – і новымі ідэямі пра справядлівае грамадства, вядома.
У дом Ямантаў Каліноўскага прывёў брат Марыі Юзаф: юнакі пасябравалі на глебе ідэалагічнай. Пазней Юзаф далучыцца да паўстання, якое разбурыць шчаслівую будучыню не толькі Марыі і Канстанціна, але цэлага пакалення.
Іх жыццё магло б быць зусім іншым. Але трагедыя палягае ў тым, што гісторый, у якіх дзявочыя абдымкі пацясніў мураўёўскі гальштук, тысячы. Толькі мы пра іх не ведаем.
Тэкст чытае Ганна Лутава
Кадры з фільма “Кастусь Каліноўскі” (1928 год)