Георгій Барташ (літаратар і выкладчык гісторыі) падкрэсліў у беларускім характары стрыманасць, працавітасць і прыхаваную высакароднасць. Але асноўная рыса, нават здольнасць – гэта ўменне выжываць і аднаўляцца пасля катастрофы.
Беларусь – гэта кавалак Еўропы, гвалтоўным чынам ад яе адарваны.
Што да мовы: “Канфліктнасць пэўнай часткі беларускамоўнага асяроддзя – яна толькі шкодзіць. Калі б беларускамоўныя прэзентавалі сябе як вясёлых, модных, прагрэсіўных, лёгкіх, святочных, яны б дасягнулі многа большага. Вось гэтае пакутніцтва, гэтае кіданне на амбразуру… Я ўпэўнены, што людзі, якія падымаюць срачы ў фэйсбуку з нагоды мовы, ніводнага чалавека ў сваім жыцці не пераканалі размаўляць па-беларуску. Яны больш пра сябе распавядаюць, чым звяртаюцца да навакольных”.
“Тры пытанні” – інтэрв’ю-праект, прысвечаны беларускай ідэнтыфікацыі. На тры пытанні – хто такія беларусы, што такое Беларусь і беларуская мова? – адказваюць людзі розных прафесій, узростаў, поглядаў.