“Мы ўжо блізкія да таго, каб выйсці за межы сваіх міфаў. Пра тое ж ВКЛ, пра многія іншыя рэчы, якія з’яўляюцца “скрэпамі” розных нацый і мусяць быць расхістаныя, каб людзі сталі больш вольнымі. Добры прыклад бачым на Усходзе – што такое “скрэпы” і як жахліва яны могуць абарочвацца для людзей, як яны могуць “аглупляць”. І ў нас гэта таксама ёсць, проста ў іншых маштабах.
“Тры пытанні” – інтэрв’ю-праект, прысвечаны беларускай ідэнтыфікацыі. На тры пытанні – хто такія беларусы, што такое Беларусь і беларуская мова? – адказваюць людзі розных прафесій, узростаў, поглядаў.