“Калісьці вельмі даўно, калі я пераехаў у Мінск, адкрыў для сябе такую з’яву, як метро. У гэтым метро я звярнуў увагу на такую фразу: раўнамерна размяркоўвайцеся па платформе. І я тады падумаў, што беларусы – гэта маса, якая раўнамерна можа размеркавацца па платформе. Беларусы – гэта не паадзінкавыя істоты. Гэта не асобы ні ў якім разе. Як толькі мы развітваемся адно з адным, робімся часткай гэтага субстрату…”
“Тры пытанні” – інтэрв’ю-праект, прысвечаны беларускай ідэнтыфікацыі. На тры пытанні – хто такія беларусы, што такое Беларусь і беларуская мова? – адказваюць людзі розных прафесій, узростаў, поглядаў.