“Гэта вельмі матываваныя людзі, якія не займаюцца прамоцыяй саміх сябе. Падобныя да скандынаваў. А беларускі самыя класныя на свеце, як мне падаецца.”
Пра беларусаў, Беларусь і асабліва – беларусак – распавядае Канстанцін Касяк.
“Тры пытанні” – інтэрв’ю-праект, прысвечаны беларускай ідэнтыфікацыі. На тры пытанні – хто такія беларусы, што такое Беларусь і беларуская мова? – адказваюць людзі розных прафесій, узростаў, поглядаў.