“Я магіляўчанка. І Магілёўская вобласць не размаўляе па-беларуску”.
Новыя адказы на тры адвечныя пытанні дае Святлана Курганава, дзяўчына, якая ўсё дзяцінства правяла ў Расіі, а цяпер піша пра беларускую літаратуру і працуе ў часопісе “Маладосць”.
“Беларусы заўжды на нейкім перакрыжаванні, і яны ўмеюць на ім жыць, жыць пад вялікім ціскам з усіх бакоў, які й заганяе іх на гэтае перакрыжаванне. Яны могуць выжыць у гэтым становішчы на працягу ўсёй сваёй гісторыі. Гэта крута.
…Беларуская талерантнасць – гэта міф. Калі камусьці штосьці не падабаецца, аб гэтым ніхто не крычыць. Ці крычаць, але нешматлікія.”
“Тры пытанні” – інтэрв’ю-праект, прысвечаны беларускай ідэнтыфікацыі. На тры пытанні – хто такія беларусы, што такое Беларусь і беларуская мова? – адказваюць людзі розных прафесій, узростаў, поглядаў.