“Беларусы мне нагадваюць жыхароў Вінтэрфэла з “Гульні прастолаў”. Радавацца не ўмеюць, таму што Зіма хутка. Яны жывуць увесь час з перасцярогай, бо яно ж невядома – калі Зіма прыйдзе. І таму ўвесь час да яе рыхтуюцца. Да нейкіх прыхадняў – як да тых самых белых хадакоў. Гэта шмат дзе дапамагае выжыць – і перашкаджае жыць.”

“Тры пытанні” – інтэрв’ю-праект, прысвечаны беларускай ідэнтыфікацыі. На тры пытанні – хто такія беларусы, што такое Беларусь і беларуская мова? – адказваюць людзі розных прафесій, узростаў, поглядаў.