“Часам бывае: чалавек народзіцца ў Беларусі – а да яе ніякага дачынення не мае… Любяць спрачацца пра пісьменнікаў – хто, чый, навошта і гэтак далей. Самае надзённае пытанне, калі сустракаеш палякаў ці літоўцаў, — чый Міцкевіч? Вельмі любяць гэтую справу. Хаця насамрэч практыка сусветная паказвае, што гэта не галоўнае…”
“Тры пытанні” – інтэрв’ю-праект, прысвечаны беларускай ідэнтыфікацыі. На тры пытанні – хто такія беларусы, што такое Беларусь і беларуская мова? – адказваюць людзі розных прафесій, узростаў, поглядаў.