Шаноўныя чытачы!

Тыя, хто цікавіцца нашым праектам, ведаюць, што мы працуем з культурніцкай тэмай. Мы распавядаем пра выбітных беларусаў мінулага, пра дзейных і цікавых асобаў сучаснасці, канцэнтруемся на станоўчых і стваральных момантах.

Але гэта не значыць, што нашая рэдакцыя застаецца абыякавай да сацыяльных праблемаў і негатыўных дзеянняў, якія адбываюцца тут і цяпер, сёння.

У сувязі з гэтым мы лічым патрэбным акрэсліць сваю пазіцыю датычна падзеяў 7 жніўня, калі былі затрыманыя супрацоўнікі TUT.by і БелаПАН. Дзеянні СК абураюць нас як грамадзян і журналістаў. Гэтыя дзеянні мы лічым несувымернымі абвінавачванню (частка 2 артыкула 349 КК Беларусі “Несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі, здзейснены з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды”).

Мы лічым сваім прафесійным і грамадзянскім абавязкам выказаць салідарнасць з пацярпелымі супрацоўнікамі названых СМІ, а таксама ўсімі, каго закранула так званая “Справа БелТА”.

Незалежная журналістыка не злачынства. У адрозненне ад парушэння такога права, як свабода слова і СМІ.