Самы суворы бог паганскага пантэону. Здавалася б, гэтую пасаду мусіў заняць Пярун, але гнеў Перуна мы адчуваем рэдка, а вось кепскі настрой Зюзі кожны беларус зведаў на ўласнай скуры. Бог зімы, марозу і завеяў, ён ходзіць па лесе басанож, падмятаючы дол даўгою сівой барадой, ды пастуквае булавой па сухіх дрэвах, так што трэск стаіць на ўсю ваколіцу. Пасёння Зюзя жывы – дастаткова прыслухацца да мовы: замёрз, як зюзя, зюзець – гэтыя звароты вы напэўна чулі. Што яшчэ вядома пра няпростага зімняга дзеда? Глядзіце ў спецыяльным выпуску.

Тэкст чытае Андрусь Такінданг.