“Беларусы як едзінарожкі: хтосьці ў іх верыць, хтосьці сярод іх жыве, хтосьці іх не бачыў і не ведае, што яны існуюць, але я веру, што яны ёсць. Беларусь – гэта ўсякія лугі-палі-прасторы, дзе скачуць едзінарожкі… І яна таксама недзе існуе. Спадзяюся, што Беларусь будзе месцам, дзе жывуць беларусы-не едзінарожкі, а сапраўдныя.”
“Тры пытанні” – інтэрв’ю-праект, прысвечаны беларускай ідэнтыфікацыі. На тры пытанні – хто такія беларусы, што такое Беларусь і беларуская мова? – адказваюць людзі розных прафесій, узростаў, поглядаў.