“Злыя людзі, добрыя людзі, міліцыя – гэта ўсё мы, беларусы. Хочам ці не, але мы такія ёсць, у межах гэтай дзяржавы. У беларусаў моцны інстынкт самазахавання. І таму, з аднаго боку, гэта людзі, якім усё пофіг, – яны не палезуць у нейкія спрэчкі, у нас не будзе Майдану, таму што людзі бароняць сваё, трымаюцца за сваё. Абы вайны не было. І вось з аднаго боку ў нас з-за гэтага нічога не змяняецца, раз мы такія інертныя, лянівыя, а з іншага боку – мы ўсё-такі ёсць…”
“Тры пытанні” – інтэрв’ю-праект, прысвечаны беларускай ідэнтыфікацыі. На тры пытанні – хто такія беларусы, што такое Беларусь і беларуская мова? – адказваюць людзі розных прафесій, узростаў, поглядаў.