“Кожная нацыя такая – усіх не любіць. Мы недалюбліваем палякаў, мы недалюбліваем рускіх, мы лічым шалёнымі ўкраінцаў. Мы нічога не ведаем пра латышоў, і іх таксама не любім – на ўсялякі выпадак. Калі ж да нас прыязджае канкрэтны чалавек іншай нацыі, мы, наадварот, яго вельмі-вельмі любім, бо чалавек – гэта галоўнае, абы быў спакойны і мірны.
У нас мала культурных кадоў! Нечага такога, што ведалі б усе беларусы. Глядзіце самі: Лукашэнка, “Калыханка” – і ўсё. “Тры чарапахі” – ужо не тое…”
“Тры пытанні” – інтэрв’ю-праект, прысвечаны беларускай ідэнтыфікацыі. На тры пытанні – хто такія беларусы, што такое Беларусь і беларуская мова? – адказваюць людзі розных прафесій, узростаў, поглядаў.