“Хацелася б, каб беларуская мова была для ўсіх нас чымсьці сакраментальным. І пасля гэтага ўжо можна будзе крочыць у наступны стан, калі мова – проста сродак камунікацыі”. Лідар гурта “Sumarok” Ігар Палынскі адказвае на “Тры пытанні”.

БЕЛАРУСЫ
Беларус – гэта, у першую чаргу, чалавек, які адчувае сябе беларусам. Якому гэта патрэбна, для якога гэта важна.

БЕЛАРУСЬ
Месца, дзе беларус адчувае сябе дома. Дзе яму ўтульна. Куды заўсёды хочацца вяртацца. Я пра сябе кажу зараз: я бываў у розных краінах, і ўжо на другі дзень мне рабілася неяк не па сабе. Не хапае гэтага паветра, ці што…

МОВА
Хацелася б, каб беларуская мова была для ўсіх нас чымсьці сакраментальным. І пасля гэтага ўжо можна будзе крочыць у наступны стан, калі мова – проста сродак камунікацыі. Каб не трэба было беларускую мову бараніць. Каб не было патрэбы ў такіх арганізацыях, як Таварыства беларускай мовы. Каб не было нейкіх місій у сродкаў масавай інфармацыі. Наўрад ці брытанцы задумваюцца пра тое, чаму яны размаўляць па-англійску, рускія – па-руску, партугальцы – па-партугальску, і гэтак далей…

Беларуская мова мусіць стаць для беларусаў паўсядзённасцю.

“Тры пытанні” – інтэрв’ю-праект, прысвечаны сучаснай беларускай ідэнтычнасці.