Паэт, для якога крыніцай сілы быў Пан Лес. Вера продкаў у прыроду, архетыповыя паняткі агню і зямлі насычаюць паэзію Анатоля Сыса і робяць яе пазнавальнай з некалькіх радкоў. Ён прайшоў шлях ад крыштальна чыстага юнака да бажавоўка, асацыяльнай асобы. Адныя бачылі ў гэтым падзенне і дэградацыю. Іншыя – гераічную адметнасць. Але ў любым выпадку галоўнае – паэзія Анатоля Сыса, без якой сучасная беларуская літаратура была б зусім іншай. Дый гісторыя “Тутэйшых”, беларускага Адраджэння – таксама.
Тэкст чытае Ігар Палынскі.