Акторка тэатра і кіно. Жанчына-эпоха: пачынала кар’еру ў трупе Фларыяна Ждановіча, а ў 2001 годзе выйшаў апошні фільм з удзелам Станюты. Грала і ў першым беларускім драматычным тэатры (БДТ-1, цяпер – Купалаўскі), і ў другім (віцебскі тэатр імя Якуба Коласа). За ўвесь час мела каля 200 роляў у тэатры і знялася больш як у 70 фільмах.
Тэкст чытае Паліна Паланейчык.