Першая друкаваная беларуская кніга – “Псалтыр” – выйшла 6 жніўня 1517 года ў друкарні Скарыны ў Празе. Зрэшты, Скарына не толькі беларускі, але й усходнеславянскі першадрукар. Перакладчык і асветнік (друкаваў Біблію на мове, зразумелай народу, з тлумачэннямі). Паэт (пісаў прадмовы да кніг). Прадпрымальнік і медык. Вазіў друкаваныя кнігі ў Маскву, але іх там спалілі.
Тэкст чытае Ігар Палынскі.