Паэт з неадназначнай рэпутацыяй. Адны захапляліся ім як героем, іншыя называлі літаратурным клоунам, галасістым крыкуном і нахабай. Відавочна, чалавек, пра якога маецца столькі супрацьлеглых меркаванняў, сумным быць не можа. І сапраўды, Паўлюк Шукайла быў арыгінал. Ён нелегальна перайшоў мяжу Заходняй Беларусі, каб патрапіць у сацыялістычны рай БССР. Ён быў камсамольскім актывістам, і ў кабінеце ягоным віселі два партрэты: Карла Маркса – і Паўлюка Шукайлы. Ён дасылаў тэлеграмы ад імя Берыі і рэдагаваў маскоўскую газету “Кино”. І гэта толькі частка “перфомансаў” беларускага авангардыста…
Тэкст чытае Людміла Рублеўская.