А вы ведалі, што сапраўднае імя вядомага фалькларыста – Ноах?.. Ён нарадзіўся ў сям’і яўрэйскага купца ў Магілёве. Хлопчык вельмі часта і цяжка хварэў. З 15 гадоў Ноах увогуле не мог хадзіць. Лячыць яго павезлі ў Маскву, дзе Ноах і застаўся. Справа ў тым, што пакуль хлопчык лячыўся, бацька ажаніўся другі раз. Вяртацца ў дом, дзе стала панаваць мачыха, Ноах не хацеў. Як не хацеў вяртацца за мяжу яўрэйскай аседласці. І тады ён пайшоў на радыкальны крок: змяніў імя і веру, пасля чаго сям’я адраклася ад яго. Так ён стаў Паўлам Шэйнам, пра што не раз пасля шкадаваў…

Тэкст чытае Юры Жыгамонт.