Самы гарачы хлопец у беларускай гісторыі: Казімір Семяновіч у свой час быў вядомы на ўсю Еўропу як майстар артылерыі. За паўвека жыцця ён паспеў пабыць збройнікам,
ваенным інжынерам, уласна артылерыстам, а яшчэ – ваенным кароннага войска Рэчы Паспалітай. Семяновіч распрацоўваў чарцяжы першых у свеце ракет, так што гэты беларус па праве лічыцца пачынальнікам ракетнай справы. Свае багатыя веды і досвед уклаў у кнігу “Вялікае майстэрства артылерыі”, што выйшла за год да смерці Семяновіча. Аднак у любы час вялікі поспех выклікаў вялікую зайздрасць, і гэтая чаша не абмінула артылерыста-першапраходца. Нават датычна смерці Семяновіча ёсць тэорыя, што загінуў ён падчас няўдалага эксперыменту з выбухоўкай. А ці было тое выпадковасцю – вялікае пытанне.

Тэкст чытае Юры Усціновіч.