Вы бачылі карціну Яна Матэйкі “Рэйтан. Заняпад Польшчы”?.. На палатне паказаны драматычны дзень у лёсе Рэчы Паспалітай, калі яе раздзіралі між сабой некалькі еўрапейскіх дзяржаў. Матэйка выпісаў пік канфлікту – частка шляхты кіравалася ў залю, каб падпісаць дамову аб падзеле. Але ім не даў пайсці адзін з дэпутатаў сойма. Ён сказаў: “Забіце мяне, але не забівайце Айчыну”. Гэты дэпутат – і ёсць наш герой Тадэвуш Рэйтан, наваградскі шляхціц, які да апошняга змагаўся за вольнасць краіны, а калі пацярпеў паразу, замкнуўся ў сваім маёнтку, стаўшы нямым затворнікам.
Тэкст чытае Андрусь Такінданг.