Нарадзілася ў сям’і полацкага князя Рагвалода, расла разумніцай і красуняй, і ўсё мусіла быць добра… Аднак у гісторыю яна ўвайшла, паўтарыўшы лёс Алены Траянскай: да 12-гадовай князёўны пасваталіся князь кіеўскі Яраполк і князь наўгародскі Уладзімір. Рагнеда абрала першага, і ў адказ Уладзімір прыйшоў у Полацк са зброяй, забіў княскую сям’ю, а Рагнеду ўзяў сілай. Далейшы лёс Рагнеды, яна ж Гарыслава, яна ж Анастасія, не менш пакручасты…
Тэкст чытае Марына Савіцкая.