Наста Карнацкая – філолаг і актыўная папулярызатарка кніжнай культуры Беларусі (і не толькі). Яна піша дысертацыю па сучаснай беларускай літаратуры і працуе ў кнігарні. Вядзе кніжны блог bookvajed у Instagram і тэлеграм-канал Белліт.

БЕЛАРУСЫ
Як заўважыў Пятро Васючэнка, беларусы – гэта еўрапейскія хобіты, якія хаваюцца ў цень ад саміх сябе. Мы заўжды недзе збоку, на ўскраіне, мы ніколі не трапляем у самы вір падзей, хаця падзеі накшталт розных войнаў нас моцна закраналі.

Беларусы ўмеюць прыстасоўвацца. Куды б мы ні трапілі, дзе б нас ні пасялілі, беларусы змогуць выжыць паўсюль.

БЕЛАРУСЬ
Беларусь для мяне – гэта дом. Вялікі дом, у якім жывем мы ўсе, нас шмат, і таму мы павінны жыць так, каб усім было камфортна, каб кожны меў магчымасць займацца любімай справай.

МОВА
Беларуская мова для мяне – сродак творчасці, тое, што дапамагае развівацца, дапамагае быць крэатыўнай. Гэта бязмежная, неабсяжная прастора для творчасці. Калі ты размаўляеш па-беларуску, ты дыхаеш па-іншаму, думаеш па-іншаму. Людзі, якім сняцца беларускамоўныя сны, – асаблівы тып людзей. “На іншай мове” я была б нейкім іншым чалавекам.

“Тры пытанні” – інтэрв’ю-праект, прысвечаны сучаснай беларускай ідэнтычнасці.

Таксама ў “Трох пытаннях”:

Лідар гурта “Sumarok” Ігар Палынскі
Галоўны рэдактар “Рэгіянальнай газеты” Аляксандр Манцэвіч
Фотакарэспандэнт Аксана Манчук