Славутая беларуская амазонка, удзельніца паўстання 1831 года. Між іншым, графіня і збіральніца беларускага фальклору (асабліва захаплялася песнямі). У час паўстання разам са сваяком арганізавала партызанскі аддзел з 280 стралкоў, 60 вершнікаў і некалькіх сотняў касінераў. У атрадзе было нямала дзяўчат. “За смеласць і рашучасць у баявых дзеяннях” атрымала званне капітана.

Тэкст чытае Ганна Лутава.