Палітыка, публіцыстыка, мітынгі, валанцёрства, паэзія – усё гэта звязана з імем Цёткі, яркай асобы ХХ стагоддзя. А яшчэ была Алаіза – дзяўчынка, якая не любіла гатаваць, распавядала сяброўкам страшныя гісторыі і верыла ў вялікае каханне, якога так і не дачакалася. Алаіза Пашкевіч – асоба трагічная: яна многае аддала свету, імкнучыся за сваімі ідэаламі. Строгая знешне, яна не трывала п’яных кампаній і да ўсіх без выключэнняў звярталася на “ты”. І пры гэтым заставалася кранальнай, рамантычнай – дастаткова пачытаць празаічныя імпрэсіі, малавядомыя на фоне рэвалюцыйнай паэзіі.
Тэкст чытае Марына Савіцкая.