Так склалася гістарычна: усе добрыя справы рабіліся ў нас не “дзякуючы”, а “насуперак”. Вось і Станіслаў Манюшка зведаў на сабе ўсе радасці творчасці ў тутэйшым клімаце.
Найперш мы кажам пра славутую оперу “Сялянка” (альбо “Ідылія”), першую беларускамоўную оперу. Лібрэта напісаў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (паводле ўласнай п’есы), музыку – Станіслаў Манюшка. Замест захаплення і падзякі творцы атрымалі вагон папрокаў ад самых блізкіх сяброў: навошта вы кідаецеся ў гэтую беларушчыну? Фі, местачковасць… Але Манюшка ўсім паказаў, чаго гэтая местачковасць вартая. Глядзіце і вы
Тэкст чытае Юры Жыгамонт.