Пісьменніца, журналіст, літаратурны крытык. Пачынала з рускамоўных вершаў, а потым патрапіла на вучобу ў Літаратурны інстытут імя Горкага – і перайшла на беларускае аддзяленне філфака БДУ. Пасля таго працавала ў літаратурных выданнях. Выдала паэтычныя зборнікі “Крокі па старых лесвіцах”, “Адукацыя”, “Замак месячнага сяйва”. Сёння найбольш вядомая як аўтарка гістарыяцэнтрычнай прозы (“Старасвецкія міфы горада Б”, “Сэрца мармуровага анёла”, “Пярсцёнак апошняга імператара”, “Ночы на Плябанскіх Млынах”, “Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію”, “Сутарэнні Ромула”, “Золата забытых магіл”, “Дагератып”, “Пантофля Мнемазіны”, тэтралогія “Авантуры Пранціша Вырвіча”). Займаецца стварэннем прымальнага нацыянальнага міфа: “Гэта значыць вобраза Беларусі, беларускай гісторыі, беларускага нацыянальнага. У гэтым нацыянальным міфе я стараюся прыўнесці тры асноўныя складнікі: Беларусь рыцарскай эпохі, ВКЛ, Беларусь інсургенцкая – 19-ае стагоддзе паўстанне, пакаленне беларускіх пісьменнікаў, знішчанае 30-ых гадоў, пра якое дасюль, мала вядома”.