У сувязі з гэтым імем вобраз паўстае сур’ёзны: мажны дзядзька ў гадах, у капелюшы, з кійком і пры вусах. Такі самы цяжкі, грунтоўны Колас сядзіць у задуменні на плошчы свайго імя. Але гэта толькі частка яго жыцця, паваенны час. А быў яшчэ малады настаўнік, які збіраў нелегальныя сходы, за што пасля сядзеў у турме. Быў палкі закаханы, які спісаў некалькі сшыткаў інтымнымі вершамі – і згубіў іх пасля ў цягніку. Быў саркастычны пісьменнік, які пасмейваўся з гжэчнасці Янкі Купалы (насуперак легендзе пра вялікае сяброўства). Словам, усё, як заўжды, вельмі неадназначна…

Тэкст чытае Ігар Палынскі.