Рэвалюцыянер, публіцыст, паэт. Найбольш вядомы як адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863 – 1864 года. Уласна, у Беларусі так яно і завецца – паўстанне Каліноўскага. Выдаваў газету “Мужыцкая праўда”. Пакінуў запавет беларускаму народу “Лісты з-пад шыбеніцы”.
Тэкст чытае Ігар Палынскі.