Паэтка, якая была пад забаронай у савецкі час – дэманстратыўна не прымала грамадзянства дзяржавы-злачынцы, — і па інерцыі застаецца забароненай сёння. Ларыса Геніюш – адна з найбольш значных паэтак ХХ стагоддзя. Нягледзячы на апалу, да яе ўвесь час ездзілі мастакі, музыкі, паэты, навукоўцы – квет інтэлігенцыі, што называецца. Але ў сучаснай школьнай праграме па беларускай літаратуры няма ніводнага верша Геніюш. Што і казаць: пры жыцці паэткі ў Беларусі выйшлі ўсяго два ейныя зборнікі, “Невадам з Нёмана” і “На чабары настоена”. Ды й па іх грунтоўна прайшлася цэнзура…

Тэкст чытае Ганна Лутава.