Паэт, які пры жыцці выдаў адзіны зборнік вершаў – “Матчын дар”. Тут, трэба думаць, мелася на ўвазе беларуская мова. Тэма для Гаруна асабліва значная: амаль дзесяць гадоў ён правёў у высылцы ў Сібіры, патрапіўшы туды праз рэвалюцыйныя прыгоды маладосці. “Матчын дар” ствараўся яшчэ ў часы высылкі. Кніга мусіла выйсці ў 1914 годзе, але тут зноў не пашанцавала: пачалася Першая сусветная, і выданне адклалі ажно на чатыры гады. Затое пасля Гарун паспеў выдаць кнігу з дзіцячымі п’есамі “Жывыя казкі” і асобным выданнем – паэму “Мае каляды”. Гэтым разам Алесь Прушынскі (сапраўднае прозвішча паэта) змяніў псеўданім: замест Гаруна стаў Сумным.

Тэкст чытае Ігар Палынскі.