Князёўна, якая стала манахіняй, а потым – заступніцай Полацка. Першая жанчына, кананізаваная Рускай праваслаўнай царквой. Унучка Усяслава Чарадзея і Уладзіміра Манамаха. У 12 гадоў адмовілася ісці замуж і пастрыглася ў манахіні. Пабудавала дзве царквы, заснавала два манастыры, і пад яе патранажам працавалі вучэльні, бібліятэкі, скрыпторыі, іканапісная і ювелірная майстэрні.

Тэкст чытае Ганна Лутава.