Беларускі навуковец, які стаў нацыянальным героем Чылі. Ужо ў 14 гадоў ён адзначыўся: паступіў у Віленскі ўніверсітэт, стаўшы самым юным студэнтам. Прадказальна, што ўлюбёны ў навуку юнак далучыцца да руху філаматаў. Якраз тады ён пазнаёміцца з Адамам Міцкевічам. Разам яны будуць сядзець па справе філаматаў, разам будуць бавіць час у Парыжы, і менавіта Міцкевіч распавядзе Дамейку, што ў Чылі шукаюць спецыяліста па металургіі… Дарэчы, між філаматаў Дамейка меў мянушку Жагота. Пад гэтым жа імем ён фігуруе ў паэме Міцкевіча “Дзяды”.

Тэкст чытае Юры Жыгамонт.